Пярвічная арганізацыя ГА "БРПА"
13 верасня 1990 года ў рэспубліканскім піянерскім лагеры “Зубраня” прайшоў X злёт піянераў Рэспублікі Беларусь, на якім былі прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў, а сама піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб самастойнай дзейнасці. Гэты дзень стаў днём нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і сёлета ён адзначаўся ўжо 24 разы.
На працягу многіх гадоў БРПА ўтрымлівае лідэрскія пазіцыі буйнейшага дзіцячага аб’яднання рэспублікі, налічваючы сёння ў сваіх радах больш за 588 тысяч чалавек.
Дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме – над гэтай мэтай працуе кожная арганізацыйная структура Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Асноўныя накірункі дзейнасці нашай арганізацыі БРПА – грамадзянска — патрыятычнае выхаванне, развіццё лідэрскіх якасцяў у маладых людзей, маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. Піянеры гімназіі ажыццяўляюць цімураўскі рух, працягваюць добрыя традыцыі і ў той жа час рэалізуюць новыя праекты.
Да найбольш цікавых, якія былі праведзены ў гэтым годзе, можна аднесці наступныя акцыі “Чудеса на Рождество”, “Наша піянерская праца табе, Айчына!”, конкурс агітбрыгад “Зажги костер добра», гульню “Пароль – акцябронак”, піянеры праводзілі мерапрыемствы да дня нараджэння сваёй арганізацыі: урачыстыя лінейкі і піянерскія зборы, гульнявыя праграмы, працоўныя акцыі, ускладалі кветкі да помнікаў загінуўшым. І вядома, не абышлося без урачыстага прыёму ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Наша сімволіка
Наша структура
Наша гісторыя
Нашы законы
12.12.2021 18:17 - 07.09.2022 09:43