Программа инновационного проекта

 

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ

“Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”

 

Тэрміны рэалізацыі: 2018 – 2022 гады

 

Поўная назва ўстановы адукацыі, на базе якой плануецца інавацыйнай дзейнасць: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Адрас установы адукацыі:

вул.Цэнтральная, 4

223113, аг.Астрошыцы

Лагойскага раёна

Мінскай вобласці

Кантактны тэлефон: (801774) 57631

 

Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх плануецца ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна” Мінскай вобласці

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” Мінскай вобласці

 

 

Абгрунтаванне мэтазгоднасці рэалізацыі інавацыйнага праекта

Мы жывём сёння ў свеце высокіх тэхналогій. Імклівыя плыні інфармацыі, высокатэхналагічныя інавацыі і распрацоўкі ўваходзяць ва ўсе сферы нашага жыцця. З’яўляюцца новыя высокатэхналагічныя галіны прамысловасці (біятэхналогія, энергагенерацыя і інш.). Істотна змяняюцца патрабаванні да спецыялістаў будучыні, якім неабходна ўмець перапрацоўваць вялікі аб’ём інфармацыі, мець развітае сістэмнае і алгарытмічнае мысленне.

         У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады  асноўнымі мэтамі сістэмы адукацыі з’яўляюцца павышэнне якасці і даступнасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбнасцямі інавацыйнай эканомікі, патрабаваннямі інфармацыйнага грамадства, адукацыйнымі запытамі грамадзян, развіццё патэнцыялу моладзі і яе прыцягненне да грамадска карыснай дзейнасці [3].

         Згодна з артыкулам 152 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі агульная сярэдняя адукацыя накіравана на духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы вучня, падрыхтоўку яго да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі [2].

         Сучасная сітуацыя ў нашай краіне, як і ва ўсім свеце, характарызуецца істотным дэфіцытам навукова-тэхнічных кадраў, што ў першую чаргу звязана з пагаршэннем якасці адукацыі ў галіне дакладных навук, зніжэннем матывацыі вучняў, якасцю падрыхтоўкі педагогаў. Гэтая акалічнасць патрабуе змянення падыходаў у адукацыі, стварэння ўмоў для павышэння цікавасці вучняў да тэхнічных навук, для развіцця творчага мыслення, для развіцця навыкаў у рашэнні праблем, неабходных для пераадолення цяжкасцяў, з якімі дзеці могуць сутыкнуцца ў будучыні.

         Пры ўсёй разнастайнасці існуючых падыходаў практычна ўсе даследчыкі сыходзяцца на думцы, што STEAM-адукацыя (акронім азначае першыя літары дысцыплін навука, тэхналогія, інжынерная справа, матэматыка, мастацтва (англ. Science, Technology, Engineering, Arts, Mathematics) – гэта сучасны адукацыйны феномен, якія садзейнічае павышэнню якасці разумення вучнямі дысцыплін, якія адносяцца да навукі, тэхналогіі, інжынерыі і матэматыкі, мэта якога – падрыхтоўка навучэнцаў да больш эфектыўнага прымянення атрыманых ведаў для рашэння прафесійных задач і праблем [8]. STEAM-адукацыя падразумявае змешанае асяроддзе, з якога вучні пачынаюць разумець, як можна прымяніць навуковыя метады на практыцы. STEAM-адукацыя заснавана на інтэграцыі прадметных абласцей, міждысцыплінарнасці, прымяненні ведаў у сапраўдным жыцці, павышэнні ўпэўненасці ў сваіх сілах, актыўнай камунікацыі і каманднай рабоце; цікавасці да тэхнічных дысцыплін, праектнай дзейнасці [5]. STEAM-адукацыя накіравана на гарманічнае развіццё аналітычнага мыслення (STEM) і творчага ўяўлення (Аrts), самавызначэнне вучняў у выбары профілю навучання.        

Мэта інавацыйнага праекта: арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў сродкамі STEAM-адукацыі.

Задачы:

1)    стварыць умовы для павышэння цікавасці вучняў да вывучэння тэхнічных навук, матывацыі да працягу адукацыі ў навукова-тэхнічнай галіне, ІТ-спецыяльнасцей, выбару профілю навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

2)    забяспечыць навукова-метадычнае, псіхолага-педагагічнае, матэрыяльна-тэхнічнае, арганізацыйна-метадычнае, арганізацыйна-кіраўніцкае і інфармацыйнае суправаджэнне  на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта;

3)    распрацаваць метадычныя і дыдактычныя матэрыялы па эфектыўным укараненні інавацый у адукацыйны працэс;

4)    арганізаваць працэс фарміравання, прадстаўлення, трансляцыі эфектыўнага педагагічнага вопыту інавацыйнай дзейнасці.

Апісанне навуковых тэорый і распрацовак, на падставе якіх створаны інавацыйны праект

         Сёння развіццё  STEAM – адзін з асноўных трэндаў сусветнай адукацыі. Прыродазнаўчыя навукі, тэхналогія, інжынернае мастацтва, творчасць, матэматыка – дысцыпліны, якія становяцца самымі запатрабаванымі ў краінах, дзе развіваецца высокатэхналагічная вытворчасць. Адукацыя ў галіне STEAM    з’яўляецца асновай падрыхтоўкі супрацоўнікаў у галіне высокіх тэхналогій. Таму многія краіны, такія як Аўстралія, Кітай, Вялікабрытанія, Ізраіль, Карэя, Сінгапур, ЗША, прынялі дзяржаўныя праграмы ў галіне STEAM-адукацыі. Колькасць выпуснікоў каледжаў з тэхнічнай накіраванасцю ў вышэйшазваных краінах даволі высокая. Так, напрыклад, у Кітаі - 45,7%, Паўднёвай Карэі – 37,8%. Эканоміка гэтых краін выходзіць на першыя пазіцыі ў свеце [7].

         Вынікі даследаванняў ў галіне STEAM-адукацыі за межамі Беларусі мы знаходзім у працах Рэпіна А.А., Рудскога А.І., Бараўкова А.І., Чэмекава В.М., Крылова Д.А., Фралова А.В. і інш.

         Па дадзеных даследаванняў вучоных, у Кітаі ўжо існуе STEAM-адукацыя, а ў ЗША пакуль дамінуе STEAM-падыход. Гэта пацвярджаецца тым, што адукацыя ў Кітаі накіравана на ўкараненне Arts-падыходу, які накіраваны на развіццё ў навучэнцаў крэатыўнасці, прадпрымальніцкіх і дзелавых навыкаў [6]. Існуе фізіялагічнае тлумачэнне адзінства навукова-тэхнічнага і Arts-накірунку ў адукацыі. Так званы “левы” бок мозга адказвае за логіку. Ён дапамагае завучваць факты і рабіць лагічныя заключэнні. “Правы” бок мозга адказвае за мысленне сродкамі прамога ўспрымання і забяспечвае крэатыўнае, інстынктыўна-інтуітыўнае мысленне. Работа абодвух паўшар’яў важная: калі адно з іх не будзе працаваць, то яно, як любая мышца цела, стане атрафіраваным, незапатрабаваным. Таму няправільна рабіць выбар паміж навукай і мастацтвам, яны павінны злучацца [7].

         Вялікіх поспехаў у развіцці крэатыўнай эканомікі дасягнулі і іншыя азіяцкія краіны, напрыклад Сінгапур (у рэйтынгу краін міжнароднага даследавання PISA знаходзіцца ў лідарах). Улады Сінгапура праводзяць рэфармацыю сістэмы адукацыі так, каб стымуляваць крэатыўныя якасці моладзі.

         Вялікая ўвага ў дзяржаўных адукацыйных праграмах вышэйзгаданых краін удзелена таму, каб навучэнцы асэнсавалі, якім чынам навучанне STEM уплывае на кар’еру ў прафесіі. У Францыі, Японіі, Паўднёвай Афрыцы адукацыйныя вучэбныя ўстановы займаюцца распрацоўкай нефармальных праграм STEM-адукацыі (напрыклад, летнія лагеры, пазашкольныя мерапрыемствы, конкурсы і інш.), якія прыцягваюць увагу школьнікаў да STEM-прафесій і даюць магчымасць для навучання па розных накірунках STEM-адукацыі [8].

         У суседняй Расіі таксама разумеюць праблему ўкаранення STEAM-адукацыі: адкрываюць Цэнтры тэхнічнай падтрымкі адукацыі, у якіх часткова рашаюцца задачы прыцягнення вучняў да інжынернай справы і робататэхнікі, актыўна прыцягваюцца бізнес-кампаніі па рэалізацыі праектаў прадметна-развіццёвага навучання, існуе праект STEAM-цэнтраў карпарацыі  Intel, праект “STEM-гульні” Цэнтра інтэрактыўных адукацыйных тэхналогій МДУ імя М.В.Ламаносава [5].

         У Беларусі STEAM-адукацыя  развіваецца таксама, але не такімі хуткімі тэмпамі. Укараненнем STEAM займаюцца ў асноўным па ўласнай ініцыятыве, а найбольшае распаўсюджванне яна знаходзіць у сферы дадатковай адукацыі (дзіцячая робататэхніка, канструяванне).

         З улікам вопыту высокаразвітых краін свету, глабальных тэндэнцый развіцця адукацыі ў нашай краіне, запытаў ІТ-сферы (а Беларусь з’яўляецца адным з лідараў у ІТ-тэхналогіях) асабістую ўвагу неабходна звярнуць на навукова-інжынерную і творчую адукацыю нашых вучняў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Пацвярджэнне педагагічнай эфектыўнасці і сацыяльна-эканамічнай значымасці  вынікаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, апрабіраваных у ходзе эксперыментальнай дзейнасці

Тэма інавацыйнага праекта абапіраецца на наступныя эксперыментальныя праекты ў Рэспубліцы Беларусь:

-         апрабацыя вучэбных наглядных сродкаў на аснове віртуальнай і дапоўненай рэальнасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

-           апрабацыя мадэлі пераемнасці дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання ў сістэме дадатковай прыродазнаўчай адукацыі дзяцей і моладзі.

Асноўная ідэя праекта – стварэнне развіццёва-адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае павышэнню цікавасці вучняў да вывучэння тэхнічных навук і матывацыі да працягу адукацыі па прыродазнаўча-навуковым профілі.

 

Праграма рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі” на 2018-2022 гады

Этапы

Арганізацыйна-кіраўніцкае забеспячэнне

Інфармацый-на-аналітыч-нае забеспя-чэнне

Навукова-метадычнае забеспячэнне

Работа з педагогамі

Работа з вучнямі

Работа з бацькамі

Псіхолага-педагагіч-нае суправаджэнне

Плануемыя вынікі

Падрыхтоўчы (жнівень-верасень 2018 года)

1.Фарміраванне калектыўнага суб’екта кіравання інавацыйнай дзейнасцю:

-фарміраванне інавацыйнай каманды;

-распрацоўка стратэгіі дзейнасці педагагічнага калектыву ва ўмовах рэалізацыі інавацыі.

2.Фарміраванне лакальнай нарматыўнай базы, якая рэгламентуе інавацыйную дзейнасць ва ўстанове адукацыі

Складанне анатаваных спісаў метадычных распрацовак удзельнікаў інавацыйнага праекта

Распрацоўка сумесна з кансультантам праграмы інавацыйнай дзейнасці і механізмаў яе рэалізацыі.

 

Абмеркаванне і прыняцце педагагічным калектывам ідэй новаўвядзенняў у дзейнасць установы адукацыі

Сход вучняў 5-9 класаў “Асаблівасці адукацыйна-га працэсу ў новым навучаль-ным годзе”

Сход “Асаблівасці адукацыйнага працэсу ў новым навучаль-ным годзе”

Дыягностыка педага-гічнага калектыву на прадмет выяўлення гатоўнасці да рэалі-зацыі інава-цыйнага праекта, наяўнасці і шляхоў пераадолення бар’ераў інавацый-най дзей-насці

1.Нарматыў-нае прававое, навукова-метадычнае суправаджэн-не інавацый-най дзейнасці.

2.Матывава-ная гатоў-насць інавацыйнай каманды і педагагічнага калектыву да рэалізацыі праекта ва ўстанове адукацыі

Арганізацыйна-дыягнастычны (кастрычнік 2018 года – красавік 2019 года)

Арганізацыя дзей-насці інавацыйна-экспертнага савета ўстановы адукацыі

 

1.Кансульта-цыйная дапа-мога ў вызна-чэнні накірун-каў дзейнасці ўдзельнікаў інавацыйнага праекта

2.Удзел у рабо-це семінараў, вебінараў, кан-ферэнцый

1.Вывучэнне інфармацыйных і адукацыйных патрэбнасцей суб’ектаў адукацыйнага працэсу

2.Арганізацыя работы пастаянна дзенічаючага семінара “Прымяненне мадэлі STEAM- адукацыі ў аду-кацыйным пра-цэсе” для ўдзельнікаў інавацыйнай дзейнасці

1.Дыягностыка ўзроўню развіцця ў вучняў аналітычна-га мыслення, творчага ўяўлення

2.Аналіз узроўню вучэбных дасягненняў вучняў па вучэбных прадметах

3.Запаўнен-не “Карты інтарэсаў”

 

1.Дыягнос-тыка па выяўленні праблем у індывіду-альнай пра-фесінай дзейнасці ўдзельнікаў праекта

2.Маніто-рынг зада-воленасці суб’ектаў інавацый-най дзей-насці рэалі-зацыі пра-екта

1.Выяўленне праблемных пытанняў у індывідуаль-най прафесій-най дзейнасці педагогаў

2.Заяўка на павышэнне кваліфікацыі педагогаў па накірунках інавацыйнай дзейнасці

3.Выяўленне ступені развіцця ў вучняў аналітычнага мыслення, творчага ўяўлення, інтарэсаў да вывучэння вучэбных прадметаў

Практычны (май 2019 – сакавік 2022 года)

Дзейнасць інавацыйна-экспертнага савета ўстановы адукацыі па накірунках:

-эспертная ацэнка матэрыялаў інавацыйнага педагагічнага вопыту, якія рэкамендаваны для друку, для ўдзелу ў конкурсах метадычных распрацовак, семінарах, канферэнцыях і г.д.;

-складанне і аналіз прамежкавых справаздач аб выніках інавацыйнай дзейнасці ўдзельнікаў інавацыйнага праекта

1. Інфармаван-не педагогаў аб ходзе інавацый-най дзейнасці

2.Стварэнне банка даных эфектыўнага ўзору інавацыйнага вопыту

3.Трансляцыя эфектыўнага ўзору педагагічнага вопыту

1.Кансульта-цыйная дапа-мога па пытан-нях аргані-зацыі і правя-дзення семі-нараў і г.д.

2.Удзел у рабоце семі-нараў

3.Кансульта-цыйная дапа-мога пры ажыццяўленні эспертнай ацэнкі матэ-рыялаў педагагічнага вопыту, якія прадстаўлены да трансляцыі і распаўсюдж-вання

1. Пошук і ўкара-ненне эфектыўых форм і метадаў неперарыўнай адукацыі педаго-гаў, задзейніча-ных у інавацый-ным праекце

2.Арганізацыя павышэння ква-ліфікацыі і наву-чальных семіна-раў

3.Правядзенне індывідуальнага педагагічнага даследавання ў межах інавацый-нага праекта ў адпаведнасці з выяўленымі праблемамі ў пытаннях прафесійнай дзейнасці

4.Індывідуальная работа настаўнікаў па афармленні педагагічнага вопыту

5.Работа педагогаў па афармленні індывідуальнага педагагічнага вопыту

1.Арганіза-цыя ўклю-чэння вуч-няў 5-9 кла-саў у дзей-насць па рэалізацыі мадэлі інавацыі

2.Правядзенне дыяг-ностыкі ўзроўню вучэбных дасягненняў, ступені развіцця аналітычна-га мыслення і творчага ўяўлення

3.Выяўленне ступені зацікаўленасці вучняў у вывучэнні вучэбных прадметаў, наведванні заняткаў па інтарэсах

1. Правя-дзенне бацькоў-скіх схо-даў

2.Прыцягненне да ўдзелу ў адукацыйным працэсе

1.Ажыццяўленне пра-межкавай дыягностыкі ў адпавед-насці з кры-тэрыямі інавацыйнага праекта

2.Індывіду-альнае кан-сультаван-не педаго-гаў, удзель-нікаў іна-вацыйнага праекта па псіхолага-педагагіч-ных пытан-нях у ме-жах праек-та

3.Стварэн-не псіхала-гічна-кам-фортнай атмасферы ўзаемадзеяння ўдзель-нікаў інавацыйнага праекта

1.Справазда-чы аб пра-межкавых выніках рэа-лізацыі інава-цыйнага праекта

2.Павышэнне кваліфікацыі педагогаў

3.Выкананне праграмы і планаў рэалізацыі інавацыйнага праекта

4.Абагульненне вопыту педагогаў, удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці

Рэфлексійна-абагульняючы (красавік 2022- май 2022 года)

1.Аналіз, экспертная ацэнка атрыманых вынікаў інавацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з крытэрыямі і паказчыкамі праекта

2.Складанне і аналіз справаздачы аб выніках інавацыйнай дзейнасці ўдзельнікаў інавацыйнага праекта

3.Падрыхтоўка метадычных матэрыялаў па ўкараненні апрабіраванай інавацыйнай мадэлі ў адукацыйную практыку

4.Правядзенне пасяджэння Савета ўстановы адукацыі па выніках рэалізацыі праекта і распаўюджванні інавацыйнага вопыту

 

1.Інфармаванне педагагічнай грамадскасці аб выніках інавацыйнай дзейнасці

2.Падрыхтоўка вучэбных і метадычных матэрыялаў

3.Трансляцыя эфектыўных методык дзейнасці інавацыйнага праекта

Кансультацыйная дапамога па пытаннях:

-аналізу і сістэматызацыі матэрыялаў па выніках інавацыйнай дзейнасці;

-афармленні індывідуальнага педагагічнага вопыту ўдзельнікаў інавацыйнай дзейнасці;

-сістэматызацыі і абагульненні матэрыялаў індывідуальных педагагічных даследаванняў у межах праекта;

-справаздачы па выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта

1.Аналіз і сістэматызацыя вынікаў інавацыйнай дзейнасці

2.Афармленне і прэзентацыя індывідуальнага педагагічнага вопыту

3.Распрацоўка і прадстаўленне справаздачы па выніках інавацыйнай дзейнасці

4.Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па прэзентацыі ўзораў эфектыўнага педагагічнага вопыту

Сход па выніках інавацыйнай дзейнасці

 

Ажыццяў-ленне выні-ковай дыяг-ностыкі ў адпаведнасці з крытэ-рыямі іна-вацыйнага праекта

1.Справаздача аб выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта

2.Распрацава-ныя мета-дычныя матэрыялы па ўкараненні апрабіраванай інавацыйнай мадэлі ў адукацыйную практыку

 

Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці

 

Крытэрыі

Паказчыкі

Дыянастычны інструментарый

Метадычная і дыдактычная забяспечанасць дзейнасці па ўкараненні STEAM-адукацыі

Наяўнасць метадычных распрацовак вучэбных заняткаў, заняткаў па інтарэсах.

Якасць і змест метадычных распрацовак, матэрыялаў даследаванняў, створаных удзельнікамі інавацыйнага праекта

 

Колькасны і якасны аналіз дыдактычнай забяспечанасці

Асобаснае развіццё вучняў

Наяўнасць станоўчай дынамікі ў фарміраванні цікавасці да вывучэння прадметаў прыродазнаўча-тэхнічных навук, развіцця актыўнай камунікацыі і каманднай работы, аналітычнага мыслення і творчага ўяўлення

 

Анкетаванне

Узровень вучэбных дасягненняў вучняў па вучэбных прадметах тэхнічнага накірунку

Павышэнне ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў па вучэбных прадметах прыродазнаўча-тэхнічнага накірунку

 

Аналіз наведаных вучэбных заняткаў, кантрольных работ

Удзел у інтэлектуальных конкурсах, алімпіядах

Працэнт удзелу вучняў, выніковасць удзелу

 

Колькасны і якасны аналіз удзелу

Удзел у занятках па інтарэсах па інфарматыцы і робататэхніцы

Пашырэнне спектру дадатковай адукацыі

Колькасны аналіз удзелу ў занятках па інтарэсах

Узровень кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях інавацыйнай дзейнасці

Наяўнасць станоўчай дынамікі ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў інавацыйнага праекта

 

Анкета па выяўленні здольнасцей да самаразвіцця

 

Прафесійны рост педагогаў

Матывацыя на выкарыстанне STEAM-адукацыі па дапрофільнай падрыхтоўцы вучняў;

удзел у семінарах, канферэнцыях, конкурсах; абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту; сістэма адкрытых мерапрыемстваў па тэме вопыту

 

Аналіз удзелу ў семінарах, канферэнцыях;

колькасны аналіз павышэння кваліфікацыі педагогаў

Якасць кіравання інавацыйнай дзейнасцю ва ўстанове адукацыі

Змест планавання інавацыйнай дзейнасці;

наяўнасць сістэмы стымулявання ўдзельнікаў інавацыйнага праекта;

узровень распрацаванасці інструментарыю маніторынгу;

своечасовасць кансультацыі ўдзельнікаў інавацыйнага праекта

 

Колькасны і якасны аналіз кансультавання ўдзельнікаў інавацыйнага праекта;

анкетаванне;

аналіз выканання плана інавацыйнай дзейнасці

Асэнсаваны выбар вучнямі профілю навучання

Матывацыя вучняў да вывучэнння прадметаў вызначаных профіляў;

дастатковы ўзровень прадметнай падрыхтоўкі вучняў па профілі;

веды асноў навук (тэрміналогія, асноўныя законы), асноўных накірункаў сучаснай навукі (у межах вучэбнай праграмы);

сфарміраванасць уменняў і навыкаў даследчай і праектнай дзейнасці

 

Анкетаванне, тэсціраванне

Задаволенасць удзельнікаў праекта інавацыйнай дзейнасцю

Наяўнасць станоўчай дынамікі ў развіцці вучняў, узроўню іх вучэбных дасягненняў;

задаволенасць інавацыйным адукацыйным працэсам

 

Анкетаванне “Выяўленне задаволенасці педагогаў, вучняў, бацькоў адукацыйнай дзейнасцю ва ўстанове адукацыі”

 

  Кадравае забеспячэнне праекта

         Удзельнікі інавацыйнага праекта:

  • кіраўніцтва ўстановы адукацыі (дырэктар, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце);
  • настаўнікі, якія выкладаюць вучэбныя прадметы “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, Біялогія”, “Інфарматыка”, “Працоўнае навучанне” маюць першую і вышэйшую валіфікацыйныя катэгорыі;
  • педагогі дадатковай адукацыі;
  • вучні 5-9 класаў;
  • педагог-псіхолаг.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне

Ва ўстанове адукацыі для рэалізацыі інавацыйнага праекта маюцца:

  • камп’ютарны клас;
  • 2 мультымедыйныя ўстаноўкі;
  • інтэрактыўная дошка;
  • сучасны абсталяваны кабінет фізікі;
  • вучэбная майстэрня.

Фінансава-эканамічнае абгрунтаванне праекта

Згодна з дадаткам да Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 21.01.2000 №6 (у рэдакцыі Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2012 №93) павышаюцца тарыфныя стаўкі кіраўнікам установы адукацыі (дырэктару, намесніку дырэктара на 20%, настаўнікам – на 15% на перыяд інавацыйнай дзейнасці педагагічных інавацый.

Для ўкаранення інавацыйнага праекта неабходна дадатковае фінансаванне на камандзіровачныя расходы, распрацоўку навукова-метадычных рэкамендацый, эспертызу інавацыйнага праекта, навуковае кансультаванне, набыццё “LEGO-канструктараў”, папаўненнне матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбнай майстэрні. Прадугледжваецца выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў, прыцягненне сродкаў праз супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Бельницкая, Е.А. Профильное обучение в системе профориентации как условие профессионального самоопределения учащихся / Е.А. Бельницкая// журнал Педагогическая наука и образование . – 2016 . – № 1 . – С. 76-81.
  2. Кодекс Республики Беларусь об образовании: с изм. и доп. по состоянию на 12 марта 2012 г. - Минск : Нац.центр правовой информ. Респ. Беларусь, 2012. – 400 с.
  3. Образование и молодёжная политика : государственная программа на 2016-2020 года от 28 марта 2016 года №250 // Нац.реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2016. - № 5/41915.
  4. Об организации в 2016/2017 учебном году допрофильной подготовки и профильного на ІІІ ступени общего среднего образования : инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь 30 мая 2016г. №05-20/94 // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2016. - № 13. – С. 46-64.
  5. Репин, А.О. Актуальность STEAM-образования в России как приоритетного направления государственной политики / А.О. Репин // Научная идея. – 2017. - №1. – С.76-82.
  6. Рудской, А.И., Боровков, А.И., Романов, П.И., Киселёва, К.Н. Анализ опыта США и Великобритании в развитии STEAM-образования / А.И. Рудской, А.И. Боровков, П.И. Романов, К.Н. Киселёва // Научно-технические ведомости СПБПУ. Естественные и инженерные науки. – 2017 . – № 2 . – С. 7-16.
  7. Фролов, А.В. Реформа инновационной системы США. От STEM к STEAM-образованию / А.В. Фролов // Alma mater (Вестник высшей школы) – 2013 . – № 1 . – С. 101-105.
  8. Чемеков, В.Н., Крылов, Д.А. STEAM – новый подход к инженерному образованию / В.Н. Чемеков, Д.А. Крылов // Вестник Марийского государственного университета. – 2015 . – № 5 . – С. 59-64.

 

16.03.2022 12:53 - 16.03.2022 12:57