Адукацыйны праект «Зялёныя школы»

06.03.2024

Са студзеня па лістапад 2024 года ў Беларусі праводзіцца адукацыйны праект «Зялёныя школы». Гэта адна з форм экалагічнай адукацыі, якая запатрабавана ва ўсім свеце.

У нашай краіне ўстановы адукацыі праяўляюць ініцыятыву па ўступленню ў праект: ужо больш за 600 устаноў сталі яго ўдзельнікамі. Дзеці і моладзь зацікаўлены ў вырашэнні экалагічных пытанняў свайго рэгіёна, паколькі бачаць сваю будучыню экалагічна бяспечнай.

З мэтай выяўлення і распаўсюджвання паспяховага вопыту рэалізацыі адукацыйнага праекта, удасканалення метадычнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Найлепшыя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта „Зялёныя школы“ ва ўстановах адукацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Намінацыі конкурсу:

  • «Экалагічны праект»;
  • «Мадэль экалагічнага выхавання»;
  • «Экалагічны часопіс».

Да асноўных крытэрыяў ацэнкі творчых праектаў адносяцца: актуальнасць, арыгінальнасць, навізна, якасць зместу афармлення.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

  • першы – падрыхтоўчы (студзень – май) – уключае падрыхтоўку конкурсных матэрыялаў у адпаведнасці з умовамі конкурсу і падачу іх у раённы аргкамітэт;
  • другі – раённы – пройдзе з чэрвеня па жнівень і будзе заключацца ў экспертызе конкурсных матэрыялаў і вызначэнні пераможцаў гэтага этапу;
  • трэці – абласны, Мінскі гарадскі (верасень – кастрычнік), на гэтым этапе вызначацца пераможцы і прызёры, конкурсныя матэрыялы перададуцца ў рэспубліканскі аргкамітэт;
  • чацвёрты – рэспубліканскі (заключны) – адбудзецца ў лістападзе.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

З умовамі правядзення рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта „Зялёныя школы“ ва ўстановах адукацыі» можна азнаёміцца тут.

Паводле матэрыялаў сайта https://rcek.by

13.03.2024 09:46 - 13.03.2024 09:46