Парады і рэкамендацыі законным прадстаўнікам будучых першакласнікаў
Першы раз у першы клас
Рэкамендацыі для бацькоў па развіцці чытацкай цікавасці ў дзяцей
Як вызначыць гатоўнасць дзіцяці да навучання ў школе?
Дзесяць запаведзяў мамы і таты першакласніка
1. ПАЧЫНАЙЦЕ “ЗАБЫВАЦЦА” ПРА ТОЕ, ШТО ВАША ДЗІЦЯ МАЛЕНЬКАЕ
Дайце яму пасільную работу дома, вызначце кола яго абавязкаў. Зрабіце гэта мякка: "Які ты
ўжо вялікі! Мы нават можам табе даручыць памыць посуд (вымыць падлогу, выцерці пыл і
г.д.)".
2. ВЫЗНАЧЦЕ АГУЛЬНЫЯ ІНТАРЭСЫ
Гэта могуць быць і пазнавальныя інтарэсы (любімыя мультфільмы, казкі, гульні), і жыццёвыя
(абмеркаванне сямейных праблем )
3. НЕ СВАРЫЦЕСЯ, I ТЫМ БОЛЬШ НЕ АБРАЖАЙЦЕ ДЗІЦЯ Ў ПРЫСУТНАСЦІ ЧУЖЫХ ЛЮДЗЕЙ
Паважайце пачуцці і думкі дзіцяці. На скаргі з боку навакольных людзей, выхавацеля ці
настаўніка, адказвайце: "Дзякуй, мы дома абавязкова пагаворым на гэтую тэму".
4. НАВУЧЫЦЕ ДЗІЦЯ ДЗЯЛІЦЦА СВАІМІ ПРАБЛЕМАМІ
Абмяркоўвайце з ім канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць з аднагодкамі і дарослымі.
Цікаўцеся яго думкамі, толькі так вы зможаце сфарміраваць у яго правільную жыццёвую
пазіцыю.
5. ДАЛУЧАЙЦЕ ДЗІЦЯ ДА ЭКАНОМІКІ СЯМ'І
Паступова прывучайце яго параўноўваць цэны, арыентавацца ў сямейным бюджэце
(напрыклад, дайце яму грошы на хлеб і марожанае, каментыруючы суму на першы і другі
прадукт). Стаўце ў вядомасць аб адсутнасці грошай у сям 'і, разам хадзіце ў магазін.
6. ПАСТАЯННА ГАВАРЫЦЕ З ДЗІЦЁМ
Развіццё мовы - залог добрай вучобы. Былі ў тэатры (цырку, кіно)- няхай раскажа, што яму
больш за ўсё спадабалася. Слухаце ўважліва, задавайце пытанні, каб дзіця адчувала, што
вам гэта на самой справе цікава.
7. АДКАЗВАЙЦЕ НА КОЖНАЕ ПЫТАННЕ ДЗІЦЯЦІ
Толькі ў такім выпадку яго пазнаваўчы інтарэс ніколі не зменшыцца.
8. ПАСТАРАЙЦЕСЯ ЧАС АД ЧАСУ ГЛЯДЗЕЦЬ НА СВЕТ ВАЧЫМА ВАШАГА ДЗІЦЯЦІ
Бачыць свет вачыма іншага - аснова для ўзаемадзеяння.
9. ЧАСЦЕЙ ХВАЛІЦЕ, ЗАХАПЛЯЙЦЕСЯ ВАШЫМ ДЗІЦЁМ
На скаргі пра тое, што нешта не атрымліваецца, адказвайце: "Абавязкова атрымаецца, толькі трэба
некалькі разоў паспрабаваць". Фарміруйце высокі ўзровень прэтэнзій. I самі верце, што ваша дзіця
можа ўсё, трэба толькі яму дапамагчы. Хваліце словам, усмешкай, ласкай, а не адкупляйцеся
цукеркамі ці цацкамі.
10. НЕ БУДУЙЦЕ ВАШЫ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ НА ЗАБАРОНАХ
Згадзіцеся, што яны не заўсёды разумныя. Заўсёды тлумачце прычыны вашых патрабаванняў, калі
ёсць магчымасць, прапануйце альтэрнатыву. Павага да дзіцяці - фундамент паважлівых адносін да
вас у цяперашнім і будучым.
Примерный список необходимых принадлежностей для первого класса
1. Альбомы для рисования 13. Папка для тетрадей 14. Школьная форма |
15. Портфель 26 Спорт.костюм, обувь, шорты, спорт.футболка 27 Тетради на печатной основе по предметам - покупаем классом 28 Тетради - в узкую линейку 5 шт, в большую клетку 5 шт. |
02.12.2021 04:36 - 29.01.2023 07:51