2024 - Год качества

БУКЛЕТ "Год качества"

Участие в республиканской акции "Сады надежды"

Республиканский план мероприятий по проведению в 2024 году Года качества

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 октября 2023 г. № 329 «Об утверждении Программы развития национальной системы обеспечения качества образования до 2025 и на перспективу до 2030 года»

ПРОГРАММА развития национальной системы обеспечения качества образования до 2025 года и на перспективу до 2030 года

IMG_0368Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці

Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці

Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2023 г. № 329 "Аб зацвярджэнні Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі да 2025 і на перспектыву да 2030 года"

Праграма развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі да 2025 года і на перспектыву да 2030 года

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

У Беларусі зацверджаны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. № 224 "Аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці"

Інстытут гісторыі НАН расказаў аб традыцыі выкарыстання знакаў якасці на беларускіх землях.

Міхаіл Мірончык – пра сутнасць Праграмы развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці адукацыі

Іванец: ключавы прыярытэт саюзнай адукацыі – гэта якасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў

НАН Беларусі аб'явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году якасці (зацверджана пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі 23.02.2024 № 65)

У Год якасці Нацыянальная бібліятэка прадаставіла аддалены доступ да лічбавых копій дакументаў

"Асноўны Закон дзяржавы" да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках Года якасці

 

10.01.2024 09:34 - 25.04.2024 13:05

Участие в республиканской акции "Сады надежды"

Республиканская акция «Сады надежды», приуроченная к празднованию 80-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков является значимым событием в жизни нашей страны. В этом году, в рамках акции, планируется высадить множество деревьев. Это будут не просто деревья, а символы памяти о тех, кто отдал свою жизнь на поле боя. Акция призвана напомнить людям о важности сохранения памяти о великих подвигах наших предков и о том, как важно чтить их имена.
Акция «Сады Надежды» проходит в Год качества под эгидой местных властей и общественных организаций. В ней принимают участие как взрослые, так и дети.
Наше учреждение образования не первый год является активной участницей данной акции. Школьный сад был высажен давным давно выпускниками школы и их родителями. В этом году сад был пополнен новыми яблонями. Учащиеся 10-11 классов, посещающие факультатив «Введение в аграрные профессии», продолжают данное дело. Они облагораживают сад и прилегающую территорию, убирают мусор, делают наш школьный двор уютнее и красивее.
Участие в республиканской акции «Сады надежды» не только способствует украшению нашего поселка, но и формирует гражданскую ответственность учащихся и укрепляет их духовные ценности.

25.04.2024 13:00 - 25.04.2024 13:00

свернуть

План мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года якасці

План мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі «Астрошыцкая  сярэдняя школа Лагойскага раёна», прымеркаваных да Года якасці

№ п/п

              Назва мерапрыемства

Тэрміны выканання

Адказныя

1

Удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, прымеркаваных да Года якасці

На працягу года

Кіраўніцтва

2

Арганізацыя экскурсій у краязнаўчы музей г.Лагойска

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

3

Удзел у рэспубліканскіх дабрачынных акцыях

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі

4

Рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна"

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі

5

Рэалізацыя праекта "Зялёныя школы"

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

6

Выхаваўчы гадзіннік «Гісторыя і сучаснасць Беларусі ў імёнах і падзеях» 1-11 класы)

Студзень-люты 2024

Класныя кіраўнікі

7

Дзень прававой інфармацыі "Мы ганарымся сваёй краінай!" (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), (1-11 класы)

Сакавік 2024

Класныя кіраўнікі

8

Тыдзень патрыятычнай кнігі “Чытаць. Памятаць. Шанаваць» (1-11 класы)

Красавік 2024

біблятэкар ДК, класныя кіраўнікі

9

Святочны канцэрт да Дня Перамогі "Пяю табе, мая Беларусь" (дашкольныя групы, 1-11 класы)

Май 2024

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

10

Музейныя ўрокі мужнасці

"Мы будзем шанаваць ваш подзвіг вечна" (1-11 класы)

Май-чэрвень 2024

Настаўнік гісторыі

11

Адкрытае паседжанне клуба «Белая Русь» па тэме «Памяць. Без тэрміна даўнасці»

Ліпень 2024

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

12

Гадзіны цікавых зносін у бібліятэцы “Духам слаўныя, народныя сыны” (1-11 класы)

Жнівень 2024

бібліятэкар ДК

13

Подыум - дыскусіі «Урокі гісторыі - урокі жыцця» (9-11 класы)

Верасень 2024

Класныя кіраўнікі

14

Відэаурокі «Святыні зямлі беларускай» (дашкольныя групы, 1-11 класы)

Кастрычнік 2024

Класныя кіраўнікі

15

Урачыстае мерапрыемства "Слаўся краіна, мы ганарымся табой!" з удзелам ветэранаў, грамадскасці (1-11 класы)

Лістапад 2024

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

16

Выхаваўчы гадзіннік «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» (1-11 класы)

Снежань 2024

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

17

Удзел у конкурсах, прысвечаных Году якасці

на працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

18

Экскурсіі на прадпрыемствы і арганізацыі (прафарыентацыйная акцыя "Дзень з прадпрыемствам")

на працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

19

май 2024

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

20

на працягу года

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

21

на працягу года

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

17.04.2024 21:55 - 17.04.2024 21:55

свернуть

Знак Года качества

 

Знак качества

В Беларуси учрежден Государственный знак качества. Соответствующий указ №21 подписал Президент Беларуси Александр Лукашенко. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.

Документом утверждено изображение и описание знака. Он представляет собой пятиугольник красного цвета, в центре которого расположено стилизованное изображение перевернутой буквы "К" и надпись "Беларусь". Пять углов знака символизируют качество белорусской продукции, достигаемое сочетанием пяти показателей производства: безопасности, экологичности, инновационности, технологичности и эстетичности.

Порядок присвоения Государственного знака качества и перечень стимулирующих льгот и преференций, предоставляемых производителям при его присвоении, будет определен правительством.

Учреждение Государственного знака качества будет содействовать повышению качества белорусских товаров и услуг.

Как сообщалось, дискуссия по поводу того, каким быть белорусскому Знаку качества, проходила на совещании у главы государства 5 января. С него символично начинался рабочий график Президента в 2024 году, объявленном в Беларуси Годом качества.
 
При разработке Государственного знака качества был взят за основу Знак качества, который присваивался во времена Советского Союза. Предлагалось более 20 вариантов, но для финального обсуждения отобрано пять проектов со схожей концепцией – Знак качества изображен в виде пятиугольника, известного еще с советских времен, – но детали отличались.
 
"Мне кажется, в том советском знаке придраться не к чему. Там все минимально. Искусственно не надо уходить от хорошего, я считаю. Излишеств не должно быть, – отметил Александр Лукашенко. – Ни цветовая гамма, ни рисунки не должны перегружать сам знак".
 

17.04.2024 21:57 - 17.04.2024 21:58

свернуть

ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне"

21 сакавіка 2024 года ва ўстанове адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне" (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання) для вучняў 8-11 класаў.

ШАГ 1 "Мы даведаемся"

Макуцэвіч Алена Генадзьеўна, настаўнік гісторыі, актуалізавала веды вучняў аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы разважалі аб дзяржаўнай уладзе ў Рэспубліцы Беларусь, аб праве выбаршчыка, аб моладзевых грамадскіх аб’яднаннях, адказвалі на пытанні і абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю.

ШАГ 2 "Мы разважаем"

 Мерапрыемства прайшло ў форме гутаркі з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу”, падчас якога Алена Генадзьеўна адказвала з задавальненнем на ўсе пастаўленыя пытанні навучэнцаў.

ШАГ 3 "Мы дзейнічаем"

Выступоўца падвяла вынікі, што вельмі важна памятаць, што мы з’яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Росквіт краіны дасягаецца намаганнямі ўсіх грамадзян. Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта значыць быць яе патрыётам. Толькі сваімі справамі чалавек можа даказаць сваю любоў да Радзімы.

У канцы мерапрыемства, навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

17.04.2024 22:05 - 17.04.2024 22:05

свернуть

Профэкскурсия в ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения Логойского района» (один день с предприятием)

16.02.2024 года навучэнцы ўстановы прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам". Падлеткі акунуліся ў атмасферу працоўных будняў Тэрытарыяльнага цэнтра, пазнаёміліся з новымі, вельмі важнымі прафесіямі.

17.04.2024 22:14 - 17.04.2024 22:15

свернуть

Наведванне прадпрыемства Беларусі "Камунарка"

27 лютага навучэнцы наведалі з экскурсіяй кандытарскую фабрыку "Камунарка". Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі ўсю тэхналогію прыгатавання цукерак, шакаладу, пазнаёміліся з гісторыяй фабрыкі. Дзеці атрымалі салодкія падарункі, кнігу і шмат станоўчых эмоцый.

17.04.2024 22:30 - 17.04.2024 22:30

свернуть

Единый урок, посвященный Дню Конституции Республики Беларусь

5 сакавіка 2024 года навучэнцы 1-11 класаў установы прынялі ўдзел у адзіным уроку Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання ў вучняў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.

Вучні школы, адказваючы на пытанні настаўнікаў, прадэманстравалі свае веды. Дзень Канстытуцыі – свята важнае і цэнтральнае для гісторыі незалежнай краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.

Веданне Канстытуцыі – гэта не толькі абавязак кожнага грамадзяніна, але і ключавы фактар для абароны сваіх правоў і свабод.

У выніку праведзенай работы ўсе навучэнцы школы былі ахоплены мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы дашкольнай адукацыі гэтак жа пазнаёміліся з паняццем "закон", "парадак", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб. Была праведзена гутарка, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці, гулялі ў дыдактычныя гульні "Назаві вобласці Беларусі", "Пакажы на карце Беларусь". Выхаванцы замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

17.04.2024 22:08 - 17.04.2024 22:08

свернуть

Посещение музея физической культуры и спорту г.Минск

17.04.2024 22:19 - 17.04.2024 22:26

свернуть

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

Ва ўстанове адукацыі 2 красавіка 2024 года праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Урок спрыяў фарміраванню ў вучняў уяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей, садзейнічання ўсведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання вопыту рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу сучаснай моладзі для далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Педагогі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі, што беларускі і расійскі народ звязвае моцнае сяброўства, якое мае глыбокія карані і даўнія традыцыі, існуе агульная гісторыя, адна культура. Асаблівую старонку ў гісторыі нашых дзяржаў займае Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. так як разам мы адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў.

вучні пагаварылі аб сімвалах дзвюх дзяржаў, мовах, святах, даведаліся аб супрацоўніцтве краін у сферах адукацыі, прамысловасці, будаўніцтва, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама аб сумесных праектах, даследаваннях, аб’ектах будаўніцтва Беларусі і Расіі.

17.04.2024 22:01 - 17.04.2024 22:01

свернуть