Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды"

23.11.2021

Паважаныя бацькі і вучні! Запрашаем вас прыняць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды", якая будзе доўжыцца да 5 снежня. Гэтае сумеснае мерапрыемства грамадскіх аб'яднанняў "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" і "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Дабрачынная акцыя праводзіцца з дапамогай сацыяльна значнай творчай дзейнасці і садзейнічае выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця міласэрнасці, дабрыні, спагады, папулярызацыі цімураўскага руху. Сімвал акцыі-чырвоная рукавічка з эмблемамі ГА "БРПА", ГА "БРСМ" і валанцёрскага руху ГА "БРСМ" "Добрае сэрца", якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

29.11.2021 04:22 - 29.11.2021 04:22