Напярэдадні ДНЯ Незалежнасці Рэспублікі БЕЛАРУСЬ …

29.06.2022
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян.

Для Беларусі такой падзеяй з'яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая гістарычная дата стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам святыя словы - свабода і незалежнасць. Напярэдадні ДНЯ Незалежнасці Рэспублікі БЕЛАРУСЬ вучні нашай установы прынялі ўдзел у аперацыі “Помнік”,  якая была накіравана на добраўпарадкаванне брацкіх могілак, чарговы раз праявілі павагу да гісторыі Айчыны, любові да свайго народа і яго абаронцаў, якія аддалі жыццё ў імя свабоды Радзімы. Колькі б гадоў не прайшло з той пары, памяць аб героях вайны павінна жыць у нашых сэрцах як нітка, якая злучае часы і пакаленні.

  

04.07.2022 04:55 - 04.07.2022 04:55