Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

01.11.2022

З лістапада 2022 года па сакавік 2023 года ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Мэта конкурсу – далейшае ўдасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў двух узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

На конкурс прадстаўляецца відэаролік-экскурсія па музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй: «Роднымі пуцявінамі» ці «Скарбонка часу».

Юныя экскурсаводы намінацыі «Роднымі пуцявінамі» адвольна вызначаюць тэмы экскурсій, распрацоўваюць і праводзяць экскурсіі з выкарыстаннем музейных экспазіцый. У намінацыі «Скарбонка часу» ўдзельнікі конкурсу ствараюць экскурсію-рэкламу, якая будзе знаёміць з адметнасцямі і ўнікальнасцю музея ўстановы адукацыі.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў: I (адборачны) – ва ўстановах адукацыі; II (адборачны) – раённы; III (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі; IV (заключны) – рэспубліканскі.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Падрабязней з умовамі правядзення Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі можна азнаёміцца тут.

НІА
па матэрыялах сайта https://rcek.by

04.11.2022 04:26 - 04.11.2022 04:26