“Дарогай замкаў: Мір - Навагрудак – Ліда”
21.02.2023Першы прыпынак быў у гарадскім пасёлку Мір. Мірскі замак – адна з тых славутасцей Беларусі, якая не мае патрэбы ў прадстаўленні. Замак папаўняе прэстыжны спіс ЮНЭСКА і вядомы за мяжой як выдатны ўзор абароннага збудавання XVI стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён праз доўгія стагоддзі.
Магутныя вежы Наваградскага замка, хоць зараз і разбураныя, сведчаць як грозна і застрашліва калісьці выглядаў гэты манументальны і непрыступны замак. Не абмінулі помнік Адаму Міцкевічу і курган, які насыпаны ў гонар знакамітага пісьменніка і які размешчаны побач з замкам. З вяршыні “Кургана Бессмяротнасці” адкрываецца цудоўны від на наваколле…
Лідскі замак уражвае сваёй веліччу і непрыступнасцю. Экспазіцыю ў замку спрабуюць трохі асучасніць. Так, усталяваны інтэрактыўныя карты, якія адлюстроўваюць самыя важныя падзеі той эпохі. Старажытнае і сучаснае там так удала пераплятаюцца, што ты сапраўды ад чуваеш атмасферу той эпохі.
По материалам сайта
21.02.2023 04:23 - 21.02.2023 04:23