З Днем абаронцаў Айчыны!!!

23.02.2023

Дзень абаронцаў Айчыны лічыцца ў нашай краіне ўсенародным святам – днём гонару, мужнасці і гераізму. У гэты дзень усе прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва чакаюць у свой адрас цёплых слоў. А жанчыны ўсяляк імкнуцца парадаваць сваіх мужчын.

Спецыяльна да Дня абаронцаў Айчыны дзяўчаты і настаўніцы ўстановы падрыхтавалі віншаванні для сваіх бацькоў, братоў, сыноў, дзядуляў, сяброў, калег.

Віншуем ўсіх хлопчыкаў са святам! Жадаем быць самымі моцнымі і смелымі, выхаванымі і разумнымі. Каб усе мары спраўдзіліся!

Сапраўдная абарона – гэта не толькі барацьба са зброяй у руках, але і ўменне проста шанаваць, аберагаць і памнажаць усё тое, што сапраўды дорага. Жадаем заўсёды быць абаронцамі свайго сямейнага шчасця і хатняга ачага, які з любоўю запалілі для вас вашы жанчыны.

Усе дарогі ў вашым падначаленні. І хай на гэтых дарогах не будзе ні перашкод, ні ворагаў, ні цяжкасцяў. Жадаем вам мужна пераадольваць любыя адлегласці, заўсёды прытрымлівацца маршрутаў поспехаў і ўдачы! І заўсёды вяртацца дадому – туды, дзе вас любяць і чакаюць.

Дзякуем вам за смеласць, адказнасць, надзейнасць. Мы цэнім ўсё, што вы для нас робіце! І вельмі ганарымся вамі, бо за вашымі шырокімі спінамі нам нічога не страшна!

Жадаем моцнага здароўя вам і ўсім вашым сем’ям! Даўгалецця і дастатку! Магчымасцяў і перспектыў! Рабіце ўчынкі, якія вартыя сапраўдных мужчын!

Жадаем сілы духу, бадзёрасці, поспехаў у справах. Будзьце заўсёды надзейнай апорай для сваіх родных і блізкіх.

Жадаем вам пазітыву і добрага настрою! Мы, жанчыны, вас вельмі любім!

23.02.2023 05:03 - 23.02.2023 05:03