Віншуем пераможцаў абласной дыстанцыйнай алімпіяды «На шляху да поспеху» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

02.06.2023
Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якая адбылася 3 мая 2023 г.

У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 799 вучняў VI–VIII класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Пераможцамі сталі 54 удзельнікі.

Вучаніцы нашай установы, якія прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе, усе атрымалі дыпломы: Дворак Ксенія - дыплом ІІ ступені, Раманцевіч Валерыя - дыплом ІІІ ступені, Чур Ганна - дыплом ІІ ступені.

Віншуем пераможцаў і іх педагога! Жадаем новых поспехаў усім удзельнікам!

05.06.2023 05:15 - 05.06.2023 05:15