«Школа юнага філолага» адкрывае новы адукацыйны сезон

26.09.2023

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 8–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) прайсці навучанне ў «Школе юнага філолага».

Падчас заняткаў вучні змогуць:

  • атрымаць дадатковую інфармацыю, якая дапаможа падрыхтавацца да ЦЭ, ЦТ і прадметных алімпіяд;
  • пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ, яго дзейнасцю і магчымасцямі;
  • паспрабаваць сябе ў ролі студэнта;
  • даведацца пра перспектывы, якія адкрывае філалагічная адукацыя;
  • знайсці сяброў і, магчыма, будучых аднакурснікаў.

«Школа юнага філолага» працуе па дзесяці напрамках:

Навучанне бясплатнае.

Заняткі праходзяць дыстанцыйна і/ці вочна (філалагічны факультэт БДУ). Пачатак новага сезона – кастрычнік 2023 г. Сачыце за раскладам.

Каб стаць вучнем «Школы юнага філолага», неабходна зарэгістравацца на старонцы адпаведнага напрамку школы. Уся неабходная інфармацыя – па спасылцы: https://philology.bsu.by/by/abiturientu/shkola-yunaga-filolaga.

НІА

02.10.2023 04:47 - 02.10.2023 04:47