ШАГ "Крах "маланкавай вайны"" для вучняў ІХ класаў

18.11.2021

18 лістапада 2021 года ў рамках рэалізацыі інфармацыйна – адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» - для навучэнцаў IX класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «Крах «маланкавай вайны».
У ШАГ 1 «МЫ ДАВЕДАЕМСЯ» настаўнік гісторыі Макуцэвіч А.Г. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:
"Захоп Беларусі германскім вермахтам";
"Смаленская бітва (10 ліпеня-10 верасня 1941 г.)";
"Баі на Ленінградскім напрамку і на Украіне";
"Маскоўская бітва";
"Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі".
У ШАГ 2 «МЫ РАЗВАЖАЕМ» Было арганізавана абмеркаванне атрыманай інфармацыі ў ШАГ 1.
Блок "Захоп Беларусі германскім вермахтам".
Пытанне для абмеркавання:
Якое значэнне мелі абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 года?
Блок "Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 г.)".
Пытанне для абмеркавання:
Ці згодныя вы са сцвярджэннем, што Смаленская бітва мела стратэгічнае значэнне для наступных ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі? Сваё меркаванне растлумачце.
Блок "Баі на Ленінградскім напрамку і на Украіне".
Пытанне для абмеркавання:
Як вы думаеце, чаму гітлераўцы, маючы велізарную ваенную перавагу, не змаглі захапіць горад Ленінград?
Блок "Маскоўская бітва"
Пытанні для абмеркавання:
Якія, на вашу думку, прычыны перамогі Чырвонай Арміі ў Маскоўскай бітве?
Блок "Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі"
Пытанні для абмеркавання:
Якое, на ваш погляд, значэнне мела стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі?
У ШАГ 3 "Мы падводзім вынікі" педагогам і вучнямі было адзначана:
Першыя паўгода Вялікай Айчыннай вайны былі не проста часам выпрабаванні мужнасці народаў Савецкага Саюза і яго арміі. Яны мелі вельмі важнае значэнне для далейшых ваенных дзеянняў.
Гэтыя паўгода сталі пачаткам паразы гітлераўскага вермахта. Стратэгія "маланкавай вайны", якая апраўдала сябе ў вайне на Захадзе, у СССР пацярпела крах.

24.03.2017 15:39 - 22.11.2021 04:29